Тод Хэйзінга (Todd Huizinga) – старэйшы супрацоўнік Інстытута вывучэння хрысціянства і палітыкі Калвінскага каледжа (Мічыган, ЗША). Ён таксама з’яўляецца міжнародным дырэктарам Інстытута Актона.
Хэйзінга быў амерыканскім дыпламатам з 1992 па 2012 год, працаваў у Люксембургу, Бельгіі, Германіі, Мексіцы, Ірландыі і Коста-Рыка, а таксама ва Упраўленні па еўрапейскіх справах Дзярждэпартамента ЗША ў Вашынгтоне. Ён атрымаў сем узнагарод за сваю дыпламатычную працу, між іншым за ўдзел урада ЗША ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў 2011 годзе. Ён таксама мае ступень бакалаўра ў галіне музыкі і нямецкай мовы ў Кальвінскім каледжы і ступень магістра нямецкай мовы і літаратуры ва Універсітэце Вісконсіна-Мэдысан.
У 2013 годзе Хэйзінга разам з паплечнікам з Галандыі заснавалі Трансатлантычны хрысціянскі савет – некамерцыйную карпарацыю , якая прапагандуе абмежаванасць улады , свабодны рынак, свабоду чалавека і грамадзянскую недатыкальнасць. Ён з’яўляецца частым публічным дакладчыкам па міжнародных справах, выступае ва ўніверсітэтах, парламентах, аналітычных цэнтрах, дзелавых і грамадскіх арганізацыях ЗША і за мяжой. Тод Хэйзінга даваў інтэрв’ю ў такіх СМІ, як BBC, Deutsche Welle, а таксама ў многіх тэлечасопісах, радыёстанцыях і газетах у ЗША, Мексіцы і Еўропе.