Эверэт Пайпер – доктар навук у галіне адукацыі і адміністрацыі, кансерватыўны аглядальнік шматлікіх выданняў, аўтар амерыканскага бэстсэлера «Не дзіцячы садок: разбуральныя наступствы адмовы ад праўды» (Not a Day Care: The Devastating Consequences of Abandoning Truth).
Пайпер 17 год займаў пасаду прэзідэнта Універсітэта Уэслі в Аклахомі (ЗША), на працягу якіх з адносна невядомай навучальнай установы зрабіў нацынальна прызнаны ўніверсітэт.
Зараз Пайпер з’яўляецца калумністам The Washington Times, адной з найбольш вядомых кансерватыўных газет, якія выдаюцца ў ЗША. Яго каментары пра рэлігію, адукацыю, лідарства і палітыку публікуюцца ў мясцовых і нацыянальных СМІ. Яго артыкул «Гэта не дзіцячы садок, гэта універсітэт», які стаў вірусным і лёг ў аснову кнігі, быў прызнаны адной з дзесяці найлепшых публікацый 2015 года ў ЗША.
Ён таксама з’яўляецца аўтарам кнігі «Чаму я ліберал ды іншыя кансерватыўныя ідэі» (Why I Am a “Liberal” and Other Conservative Ideas), зборніка эсэ.