Боб Біл (Bobb Biehl) – кансультант кіраўнікоў арганізацый. З 1976 года ён асабіста пракансультаваў больш за 500 кліентаў і сустрэўся з больш чым 5000 кіраўнікамі. Сярод іх: буйныя цэрквы, некамерцыйныя арганізацыі, карпарацыі, органы дзяржаўнай улады.
Ён з’яўляецца аўтарам 35 інструментаў для кіравання, якія выкарыстоўваюцца для асабістага і карпаратыўнага развіцця, у тым ліку: «Генеральнае планаванне», «Давер у зале пасяджэнняў», «Лідарства з упэўненасцю», «Спыніцеся перад пастаноўкай мэты» і «Чаму ты робіш тое, што ты робіш».
Боб Біл быў членам савета дырэктараў хрысціянскай арганізацыі «Сям’я ў фокусе» на працягу 31 года. Ён працаваў у выканаўчай штаб-кватэры World Vision International.